РЭФОРМА - УСТУПКА РУСІФІКАЦЫІ. Реферат.РЭФОРМА - УСТУПКА РУСІФІКАЦЫІ. Реферат.Рэферат падрыхтаваў: Кардаш Яраслаў Сцяпанавіч Праверыла: Муравіцкая А. М. Мінск 2002 ідэалагічны аспект +------------------------------------------------------------------------+ | Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі | | не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у | | перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 | | года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так | | што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай | | праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - | | сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду якога цяжка зразумець, | | чаму пры рэфармаванні правапісу часам так рэзка разыходзіліся пазіцыі | | навукоўцаў-філолагаў, майстроў мастацкага слова толькі з-за | | якой-небудзь адной літары. | | | | САЛІДНЫ ПАЧАТАК | | | | Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага перавароту | | статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як мове пераважнай | | большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектр | | сацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці | | задачу ўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць | | мастацкія творы і навуковыя працы, весці службовае справаводства, | | заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра | | высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога | | шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, | | фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання. І тут няма нічога дзіўнага, | | калі ўлічыць працяглы час існавання ў беларусаў толькі вуснай мовы. У | | выніку ў перад- і паслярэвалюцыйнай беларускай літаратурнай мове | | існаваў значны разнабой у напісанні слоў, што перашкаджала ёй быць | | надзейным сродкам зносін паміж людзьмі, наспяхова спраўляцца з | | ускладзенымі на яе ў сувязі з ажыццяўляемай палітыкай беларусізацыі | | сацыяльнымі функцыямі. Рэформа беларускага правапісу станавілася | | гістарычнай неабходнасцю, да чаго рыхтаваліся з усёй сур\\\'ёзнасцю, | | прыслухоўваліся да кожнай слушнай прапановы. | | | | Першым буйным мерапрыемствам на гэтым шляху было правядзенне 14-21 | | лістапада 1926 года ў Менску па ініцыятыве Інбелкульта акадэмічнай | | канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу. Менскі мовазнаўчы форум | | выклікаў да сябе вялікую зацікаўленасць не толькі навукоўцаў | | рэспублікі. | | | | У канферэнцыі бралі ўдзел 69 чалавек. Але не ўсе, хто прыехаў на яе, | | лічылі абавязковым рэформу беларускага правапісу і азбукі. Сярод іх | | быў і добры знаўца беларускай мовы С.Некрашэвіч. «Наша літаратурная | | мова, - гаварыў ён, - консолідаваўшы народныя гутаркі, вырасла ўжо ў | | сталы організм, які не патрабуе над сабой грунтоўных... опэрацый». | | Такі погляд у пэўнай ступені мог сфармавацца на базе яго сяброўскіх | | адносін з аўтарам «Беларускай граматыкі для школ» Браніславам | | Тарашкевічам, якую якраз і збіраліся рэфармаваць удзельнікі | | канферэнцыі і перш за ўсё Я.Лёсік, які меркаваў выступіць на ёй з | | асноўным дакладам. С.Некрашэвіч выказаўся за поўнае адхіленне праекта | | братоў Лёсікаў. | | | | Удзельнікі філалагічнага форуму паказалі добрае веданне сутнасці | | праблемы моўнага развіцця ў рэспубліцы ў святле нядаўна абвешчанай | | беларусізацыі. Цяжкасці яе вырашэння справядліва бачылі ў неспрыяльных | | умовах мінулага. Аднак такое становішча з беларускай мовай не пужала | | яе шчырых рупліўцаў. Яны былі ўпэўнены, што шляхам стараннай працы па | | ўнармаванні правапісу можна будзе паступова давесці яе да таго | | ўзроўню, якому адпавядаюць старыя эўрапейскія літаратурныя мовы, | | забяспечваючы гэтым самым росквіт нацыянальнай культуры. | | | | Непасрэдна сам філалагічны аспект парадку для канферэнцыі пачаў | | разглядацца толькі з падрабязнага аргументаванага выступлення С. | | Некрашэвіча. Ён не быў прыхільнікам карэннай ломкі моўнай спадчыны, | | заяўляючы, што ў складзенай Б.Тарашкевічам «Беларускай граматыцы для | | школ» правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай | | мовы». Затое ў сінтаксісе ім бачылася «шмат неўласьцівых для | | беларускай мовы канструкцый пабудовы сказу». Прамоўца выказаў | | занепакоенасць наплывам у беларускую лексіку слоў (асабліва | | абстрактнага значэння) з іншых моў і стаяў за ўтварэнне такіх на базе | | ўласнага слоўнікавага матэрыялу з паступовай заменай усяго таго | | чужога, што набралася ў беларускай мове. «Тэндэнцыя да замены | | чужаземнай стыхіі сваёю, - гаварыў С.Некрашэвіч, - не ёсць толькі | | з\\\'явішча беларускай культуры». І з гэтым нельга не пагадзіцца, | | ведаючы, якая мэтанакіраваная праца праводзілася многімі народамі па | | ачышчэнні сваіх літаратурных моў ад залішніх запазычанняў. Без такой | | працы не абысціся і сённяшняму корпусу філолагаў нашай краіны, калі мы | | жадаем узняць прэстыж беларускай мовы як дзяржаўнай у вачах яе | | носьбітаў. | | | | Яшчэ глыбей пранік у сутнасць разглядаемай на канферэнцыі праблемы | | Я.Лёсік, які азнаёміў прысутных з канкрэтным праектам па рэформе | | беларускай азбукі. Гэта ўжо было не першае выступленне Я.Лёсіка па | | данай праблеме. У адрозненне ад С.Некрашэвіча аўтар праекта па рэформе | | беларускай азбукі лічыў, што апошняя «не адпавядае ўва ўсіх пунктах | | гукавому пісьму... ня мае ўласнага твару», таму ён прапанаваў | | набліжаць беларускую азбуку да гукавога пісьма, «каб не абярнуць яго ў | | такое мёртвае і труднае для навучаньня, якім з\\\'яўляецца пісьмо | | францускае або ангельскае». | | | | Апанентаў у Я.Лёсіка аказалася больш, чым прыхільнікаў. Беларускую | | азбуку вырашылі не кранаць. | | | | З няменшай крытыкай ішло і абмеркаванне прапанаванага Я.Лёсікам | | праекта рэформы беларускага правапісу, што сведчыла аб сур\\\'ёзным | | падыходзе да праблемы, папярэджвала аб усялякіх памылках пры прыняцці | | канкрэтных рашэнняў. Сутнасць свайго погляду Я.Лёсік выказаў так: «... | | каб пісьмо было простае і лёгкае, дзеля гэтага яно не павінна | | разыходзіцца з жывым вымаўленнем слоў». Таму ён не пагаджаўся з | | Б.Тарашкевічам, што той фанетычны прынцып увёў толькі пры напісанні | | галосных гукаў. З найбольш істотных паправак Я.Лёсіка, якія выклікалі | | шмат спрэчак, былі: увядзенне поўнага аканьня і на чужаземныя словы, | | адмена напісання «ь» паміж падвойнымі зычнымі (жыцьцё - жыццё), пасля | | «з» і «с» (зьвер - звер, сьнег - снег). Пасля грунтоўнага абмеркавання | | напісанне «а» ў ненаціскных складах іншаземных слоў зацвердзілі, што | | нельга не прызнаць за правільнае рашэнне. Для прыняцця яго, | | бясспрэчна, важную ролю адыграла цвёрдая пазіцыя сакратара Правапіснай | | камісіі Мялешкі, што «кожны народ вымаўляе чужаземныя словы згодна | | сваёй уласнай нацыянальнай акцэнтацыі», і С.Некрашэвіча, які оканне ў | | замежных словах разглядаў як супярэчнасць адзінству народнай і кніжнай | | мовы. | | | | Затое адразу высветлілася, што ў Я.Лесіка будзе вельмі мала аднадумцаў | | у дачыненні да мяккага знака. Першым вельмі цвёрдую апазіцыю ў гэтым | | заняў С.Некрашэвіч, спасылаючыся, што і ў старабеларускай мове | | выкарыстоўвалі «ь» у словах сьнег, зьвер і інш. «Можна многа | | павыкідаць значкоў, - гаварыў ён, - і дайсьці ўрэшце да кітайскай | | азбукі, але ж гэта не заслуга азбукі. Азбука і правапіс тады добрыя, | | калі яны па магчымасьці азначаюць кожныя гукі, ва ўсякім выпадку | | характэрныя з іх. А што нашыя мяккія зычныя, асабліва сьвісьцячыя, | | гукі характэрныя, аб гэтым і гаварыць не прыходзіцца». | | | | С.Некрашэвіча цалкам падтрымаў П.Растаргуеў, заявіўшы, што «напісаньне | | звер, дзвёх, мядзведзь, свет, цвет, суддзя, жыццё, ралля, чытанне без | | «ь» будзе мець вынікам усваеньне няправільнага вымаўленьня падобных | | слоў. Спасылка на іншыя мовы беспадстаўная; напрыклад, у расійскай | | мове мае месца мяккае вымаўленьне некаторых зычных, але пры | | адсутнасьці азначэньня мяккасьці пры напісаньні яна губляецца ў жывым | | вымаўленьні пісьменных людзей, і ў значнай большасьці даводзіцца чуць | | цьвёрдае вымаўленьне... Паказаньне ў граматыках на вымаўленьне гэтых | | зычных не выратуе становішча». На думку І.Бялькевіча, ад неўжывання | | «ь» паміж падвойнымі мяккімі зычнымі траціцца асаблівасць беларускай | | мовы. | | | | Увагу ўдзельнікаў канферэнцыі прыцягнула правіла напісання «у» і «і» | | пасля галоснага папярэдняга слова. Вельмі катэгарычным тут быў | | П.Растаргуеў, сцвярджаючы, што калі ў такіх выпадках зазначаныя літары | | не пісаць як нескладовыя, «значыць сьцерці ў пісьмовай перадачы | | беларускай мовы адну з найбольш характэрных яе асаблівасьцяй». З ім | | пагаджаўся П.Бузук, спасылаючыся тут на ўкраінскі вопыт, дзе нават «і» | | нескладовае пішуць у пачатку слова, калі папярэдняе канчаецца на | | галосны. Удзельнікі канферэнцыі не пагадзіліся з такой прапановай у | | дачыненні да «і». | | | | Пры такой саліднай гаворцы на канферэнцыі аб маючай неўзабаве адбыцца | | рэформе правапісу беларускай мовы не магло не ўзнікнуць і пытанне аб | | ужыванні лацінскага алфавіта. Сярод праціўнікаў яго былі і такія | | выдатныя знаўцы беларускай мовы, як В.Ластоўскі, Я.Лёсік, | | С.Некрашэвіч, П.Растаргуеў. Але дух талерантнасці, які панаваў на | | працягу ўсяго часу працы канферэнцыі, даў магчымасць смела выступіць і | | ў абарону лацінкі. Пераканаўча адстойваў яе П.Бузук: «... надыходзіць | | час падумаць аб лацініцы; бязумоўна, да гэтага справа дойдзе; мы | | эўропеізуемся, мы прынялі новы стыль, мы прынялі дзесятковую сыстэму | | мер, нам застаецца зрабіць апошні крок - перайсці да лацінікі». | | | | Асаблівым клопатам удзельнікаў канферэнцыі з\\\'яўлялася ачышчэнне | | беларускай мовы ад залішніх уплываў з боку расейскай. І гэта | | зразумела: атрымаўшы статус дзяржаўнай, беларуская мова не магла болей | | заставацца на ўзроўні сапсаванай расейскай мовы. На пазіцыях | | сапраўднага пурытаніна ў гэтым пытанні трывала стаяў гісторык і | | публіцыст, у мінулым рэдактар «Нашай Нівы» В.Ластоўскі. Фанетычныя | | адступленні ад народнай мовы, на яго думку, выкліканы перш за ўсё | | запазычаннем расейскай абацэды (алфавіта). Датычыла гэта і дыфтонгаў | | уо(юю=іоу), ые(іе), якія складаюць адну з асаблівасцей беларускай | | мовы. Замена дыфтонгаў «аднэй літарай расійскай абацэды, - гаварыў | | В.Ластоўскі, - з\\\'явішча штучнае і надта шкоднае для захаваньня | | натуральнай чыстаты мовы». Дзякуючы такой замене людзі гавораць | | па-крыўску, але з маскоўскім акцэнтам. Яго зусім не задавальняла, што | | ў беларускім правапісе фанетычная перадача захоўваецца толькі ў | | канчатках слоў (зрабіў, валоў), а іх карані пішуцца па-расейску (звон | | замест звуон). «У выніку гэтага наша старая і самабытная мова... | | выглядае правінцыяльным дыялектам расійскай мовы, а гэтае апошняе | | з\\\'яўляецца перашкодай адраджэньню нашай пісьменнасьці». На яго думку, | | «ня толькі ў слове, як зьмесьце народнай мысьлі, але і ў форме гэтага | | слова, у кожным паасобным гуку яго ці злучэньні гукаў адбіваецца | | гісторыя народу». Таму трэба «дасягнуць таго, каб нашы словы, формы і | | гукі на пісьме былі адбіццём гісторыі нашай пісьменнасьці, гісторыі | | крыўскага, а не расійскага ці польскага народаў, сярод моваў якіх наша | | пісьменная мова выглядае цяпер як толькі правінцыяльная адмена...» | | | | Спецыяльна не бралі слова на канферэнцыі Янка Купала і Якуб Колас. Але | | вядома па выніках пайменнага галасавання і іншых крыніцах, што яны | | былі супраць таго, што канферэнцыя прыняла прапазіцыю С.Некрашэвіча | | пісаць «я» толькі ў першым складзе перад націскам і пакінула без | | змяненняў напісанне «не» і «без», калі яны стаяць асобна (г.зн. не | | падлягалі яканню). Я.Колас стаяў за пашырэнне якання і ў другім | | складзе пасля націску, за напісанне «німа», «ніхай», быў супроць | | ужывання «а» замест ненаціскнога «о» ў чужаземных словах. | | | | Усе дні, пакуль працягвалася работа канферэнцыі, яна была ў цэнтры | | ўвагі самых розных пластоў беларускага народа, што дало падставу | | старшыні Інбелкульта Ў.Ігнатоўскаму ў сваім заключным слове заявіць: | | «Мы не забылі беларускай мовы, чаго баяўся Багушэвіч... Мы павінны | | вызначыць вялікую зацікаўленасьць працамі канферэнцыі з боку шырокіх | | рабоча-сялянскіх мас Беларусі. Нашы пасяджэньні заўсёды мелі шмат | | гасьцей, асабліва вечарамі. Некаторыя з іх прасілі нават слова. Газэты | | нашы, у якіх апісвалася дэтальна праца канферэнцыі, чыталіся нарасхват | | і пасьля прачытаньня хаваліся ў прыватных бібліятэках». | | | | РЭФОРМА - УСТУПКА РУСІФІКАЦЫІ | | | | З рознымі пачуццямі і настроем пакідалі людзі канферэнцыю. Адных яна | | радавала сваімі вынікамі, другіх - засмучала. Але як першыя, так і | | другія добра ўсведамлялі, што наперадзе іх яшчэ чакае вялікая праца, | | каб ачысціць беларускую мову ад усяго таго, што было не ўласціва яе | | нутраной прыродзе, каб зрабіць яе ва ўсім адпаведнай так нядаўна | | набытаму статусу дзяржаўнай. І вопытныя беларускія мовазнаўцы актыўна | | ўзяліся за гэтую высакародную справу. Аднак адчувалася, што з кожным | | годам усё цяжэй і цяжэй праводзіць карысныя ідэі ў жыццё. З распачатай | | у канцы 20-х гадоў барацьбой з т.зв. беларускім нацыянал-дэмакратызмам | | да ходу працы па падрыхтоўцы новага правапісу раптам выказалі вялікую | | зацікаўленасць асобы, прафесійны статус якіх не меў нічога агульнага з | | праблемай мовазнаўства. Пэўны ўплыў імкнуліся рабіць яны і на склад | | навукоўцаў, што павінны былі далей займацца данай справай. І трэба | | думаць, што не абыходзілася тут і без выкарыстання матэрыялаў | | праведзенай у лістападзе 1926 года Канферэнцыі па рэформе беларускага | | правапісу і азбукі. Паводле зместу выступленняў на ёй партыйныя органы | | маглі скласці даволі поўныя ўяўленні аб палітычных перакананнях | | кожнага, хто браў слова, і ўжо вырашыць, даць ці не даць яму | | магчымасць удзельнічаць у распрацоўцы беларускага правапісу. Асаблівую | | падазронасць выклікалі тыя, хто быў вельмі заклапочаны праблемай | | ачышчэння беларускай мовы ад русізмаў і ўвогуле ад уплыву на яе з боку | | расейскай. А такіх поглядаў прытрымлівалася большасць удзельнікаў | | данага форуму, і свае пазіцыі яны выказвалі не завуалявана, а адкрыта, | | не думаючы, што хтосьці гэтаму будзе даваць палітычную афарбоўку. Для | | доказу прывядзем хаця б такія словы з выступлення А.Лёсіка: | | «Уласьцівасьць беларускай мовы стане больш выразнай, калі мы будзем | | пісаць «прышлі у хату», чым «прышлі ў хату», бо апошняе напісаньне | | набліжае беларускае выражэньне да расійскага «в хату» («ў» бліжэй да | | «в», чым «у»)». Пераканаўча паказваў, як адмоўна паўплывалі на | | адметнасць беларускай мовы некрытычныя запазычанні з расейскага | | правапісу, В.Ластоўскі. Таму не дзіва, што менавіта гэтых навукоўцаў | | першымі адхілілі ад далейшай працы над беларускім правапісам. Ужо ў | | снежні 1930 года Я.Лёсіка пазбавілі звання акадэміка АН БССР, а ў | | красавіку наступнага года выслалі за межы рэспублікі. Тады ж падобны | | лёс напаткаў і старшыню Правапіснай камісіі, віцэ-прэзідэнта АН БССР | | С.Некрашэвіча. | | | | Можна было б прывесці і яшчэ шэраг фактаў, якія сведчаць пра | | неспрыяльныя ўмовы для завяршэння працы па складанні беларускага | | правапісу. Абмяжуемся хаця б такім. Ці ж маглі навукоўцы-мовазнаўцы АН | | БССР шчыра клапаціцца пра захаванне і прымнажэнне народнай лексікі, | | калі ў выдадзенай у Менску ў 1931 годзе кнізе «Навука на службе | | нацдэмаўскай контррэвалюцыі» С.Вальфсон пісаў, што ў калектыве гэтай | | навуковай установы нічым іншым не займаюцца, як запаўненнем слоўнікаў | | пакрытымі плесенню вякоў, нікому не зразумелымі архаізмамі. Паводле | | яго фальсіфікацый, «нацдэмы лічылі сваёй важнейшаю задачаю вытравіць з | | беларускай мовы ўсякія элементы расейскай мовы». Зразумела, цяпер ужо | | кожны, хто быў прыцягнуты да складання беларускага правапісу, імкнуўся | | - каб толькі не быць залічаным у «нацдэмы» - абавязкова ўнесці штосьці | | з расейскай мовы ў беларускую, нягледзячы, як гэта стасуецца да яе. | | | | Такі ход падзей задавальняў партыйныя і савецкія органы рэспублікі. | | Яны нават не палічылі патрэбным дапусціць да працы над рэформай | | правапісу і аднаго з вядомых навукоўцаў у галіне беларускай філалогіі | | - Браніслава Тарашкевіча, «Беларуская граматыка для школ» якога ў 1929 | | годзе перажыла пятае выданне. Сам аўтар яе з 7 жніўня 1933 года пасля | | абмену на Ф.Аляхновіча жыў у СССР, праўда, не ў Менску, а ў Маскве пад | | пільным тайным наглядам спецслужбаў НКУС і працаваў там у Міжнародным | | аграрным інстытуце, а не, напрыклад, на філалагічным факультэце | | сталічных ВНУ ці ў АН СССР. Б.Тарашкевіч прыехаў у СССР прыкладна за | | 20 дзён да прыняцця пастановы СНК БССР аб зменах у правапісе, так што | | пры жаданні пэўных навуковых і ведамасных структур гэты навуковец | | паспеў бы сказаць сваё аўтарытэтнае слова ў беларускай філалогіі, і не | | выключана, удалося б хоць крыху зменшыць хібнасць ажыццёўленай | | рэформы, пазбегнуць узнікнення дзвюхварыятнасці беларускай мовы ў | | межах Савецкай і Заходняй Беларусі. | | | | Воляй лёсу дзень 26 жніўня 1933 года вельмі многае змяніў у жыцці | | беларускай мовы і разам з гэтым істотна паўплываў на агульны стан | | духоўнай культуры нашага народа. У той дзень Савет Народных Камісараў | | БССР без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці прыняў | | пастанову «Аб зьменах і спрашчэнні беларускага правапісу», пра | | мэтазгоднасць якой вось ужо шэсць дзесяткаў гадоў вядуцца спрэчкі. І | | як высвятляецца, найбольшую інтэнсіўнасць і востры характар набываюць | | яны тады, калі ў грамадстве актывізуюцца працэсы дэмакратызацыі, | | робіцца крытычная ацэнка пройдзенага шляху ў галіне нашага духоўнага | | развіцця. | | | | З філалагічнага боку праведзеная ў 1933 годзе рэформа беларускага | | правапісу, як адзначалася вышэй, даволі падрабязна асветлена, таму | | яшчэ раз спыняцца на гэтым аспекце няма патрэбы. Калі што і ўпушчана ў | | публікацыях апошняга часу, дык гэта глыбокі параўнальны аналіз таго, | | дзе, у чым і як удалося ўрэзаць адметнасць беларускай мовы за кошт | | свядомай падгонкі яе пад расейскую. А без такога аналізу нельга даць | | правільнага адказу, чым стаўся для беларускай мовы і не забыты па | | сёння гэты жнівеньскі дзень 1933 года. Пакідаючы данае пытанне для | | спецыялістаў-філолагаў, скажу толькі ў самых агульных словах, што з | | увядзеннем новага правапісу беларуская мова воляй пэўных людзей была | | істотна набліжана да расейскай, шмат у чым страціўшы сваю | | самабытнасць, а галоўнае - магчымасць супраціўляцца асіміляцыі з боку | | апошняй. Свядомае, мэтанакіраванае набліжэнне да расейскай мовы відаць | | хаця б з новага напісання наступных слоў: цвет замест цьвет, адпаведна | | снег - сьнег, з\\\'есці - зьесці, гарадскі - гарадзкі, волжскі - волскі, | | кольцы - колцы, методыка - мэтодыка, клас - кляс, фізіка - фізыка, | | універсітэт - універсытэт, комунізма - комунізму, метр - метар, фунт - | | хунт. У дачыненні да небеларусаў лічылася правільным ужываць толькі | | Іосіф, Нікалай, а беларусы маглі пры жаданні пісаць свае імёны Базыль | | і Васіль, Восіп і Язэп, Янка і Іван. Менавіта з гэтага часу і пачалося | | перакручванне ў розных асабовых дакументах напісання самабытных, | | арыгінальных беларускіх імёнаў, у выніку чаго і тут нанесена вялікая | | шкода нацыянальнай культуры. | | | | Набліжэннем правапісу беларускай мовы да расейскай трэба лічыць дазвол | | на пашырэнне ў першай дзеепрыметнікавых форм, напісанне не пад | | націскам «о» ва ўсіх інтэрнацыянальна-рэвалюцыйных словах, напісанне | | «не» і «без» праз «е» незалежна ад націску наступнага за ім слова. | | | | Асіміляцыйная накіраванасць рэформы 1933 года з\\\'яўляецца яе галоўнай | | сутнасцю, дамінантай. Усё пазітыўнае ў рэформе - вельмі нязначнае ў | | параўнанні з нанесенай ёю шкодай беларускай мове. Яна ў значнай | | ступені згубіла сваю мілагучнасць, стала мала абароненай ад | | расейскамоўнага ўплыву. | | | | Ідэалагічныя службы кампартыі, якім удалося на самым вырашальным этапе | | рэформы ўзяць пад свой кантроль працу навукоўцаў-мовазнаўцаў, не | | сумняваліся, што з прыняццем вышэйназванай пастановы СНК БССР не | | спыніцца гаворка пра гэтую зусім не простую для лёсу беларускага | | народа падзею. У рэспубліканскіх эшалонах улады разумелася, што | | патрэбны будуць дадатковыя крокі, каб супакоіць, стрымаць людзей ад | | вядзення далейшых спрэчак, выказвання магчымай незадаволенасці. Было | | вырашана аўтарытэтам саміх пісьменнікаў паспрабаваць як-небудзь | | утаймаваць страсці непрыхільнікаў новага правапісу. І трэба сказаць, | | што многае тут удалося. Хаця і пішацца, што па ініцыятыве самога | | Інстытута мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук і Аргкамітэта Саюза | | савецкіх пісьменнікаў БССР праводзіўся па вечарах 11, 13 і 15 снежня | | 1933 года агульны сход пісьменнікаў Менска, але ж няма сумнення, што | | ініцыятыва правядзення такога сходу зыходзіла ад партыйных інстанцый. | | | | Як ужо стала завядзёнкай пад той час, сход менскіх пісьменнікаў не мог | | не прыняць прывітання «любімаму правадыру працоўных усяго свету» | | І.В.Сталіну. Правадыра з Маскоўскага крамля яны запэўнілі, што будуць | | «бязлітасна змагацца з усялякімі класава-варожымі элементамі», цалкам | | пагадзіліся з логікай надта ж ужо папулярных сталінскіх тэзаў, што | | «праз росквіт нацыянальных культур і моў у перыяд дыктатуры | | пралетарыята» ўдасца стварыць вялікую «адну агульную сацыялістычную | | культуру і адну агульную мову ў перыяд перамогі сацыялізма ва ўсім | | свеце». І як было не пагадзіцца, калі рэфарматары беларускага | | правапісу ўжо зрабілі значны крок у бок такой мовы праз свядомое | | набліжэнне беларускай мовы да расейскай. | | | | Акрамя прывітання І.В.Сталіну, падобныя пасланні былі накіраваны | | ўдзельнікамі сходу на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б М.Гікалы і | | старшыні СНК БССР М.Галадзеда, партыйнага і дзяржаўнага кіраўнікоў | | Украіны С.Касіёра і П.Постышава. У першым з іх адзначалася, што | | «пастанова СНК аб рэформе беларускага правапіса стварае яшчэ большыя | | магчымасці для магутнага культурнага ўздыма і росквіта»; зрывае маску | | з беларускіх нацдэмаў і нацыянал-фашыстаў, якія «ў сваіх | | контррэволюцыйных інтэрвенцкіх мэтах увесь час праводзілі шкодніцкую | | работу на мовазнаўчым і культурным фронце... імкнуліся пабудаваць | | штучны бар\\\'ер паміж мовай і культурамі брацкіх совецкіх рэспублік | | РСФСР і БССР»; выказвалася задаволенасць, што кампартыя рэспублікі | | «нанесла сакрушальны ўдар па беларускай контррэволюцыі». | | | | Совецкія пісьменнікі БССР добра разумеюць, што барацьба з буржуазным | | нацдэмакратызмам працягваецца, што абавязак кожнага сапраўды адданага | | справе пабудовы бяскласавага грамадства пісьменніка сваю зброю, сваю | | ненавісць абрушыць на рэшткі гібнучага класа, каб дабіць яго. | | | | У тым, што пісьменнікі Беларусі будуць бязлітаснымі ў гэтай барацьбе з | | рэшткамі гібнучага класа, мы запэўняем працоўных Совецкай Украіны, | | запэўняем КП(б)У, запэўняем яе ЦК». | | | | Цяжка сказаць, ці падліло гэтае прывітанне алею ў полымя барацьбы з | | нацыянальна самасвядомай часткай украінскага народа. Але мы ведаем, | | што і там барацьба была такой жа крывавай і бязлітаснай, як у | | Беларусі. | | | | Прывітанні кіраўнікам Бсларусі і Ўкраіны былі без подпісаў беларускіх | | пісьменнікаў. Як гэта часта тады практыкавалася, гэтыя прывітанні былі | | прыняты сходам увогуле. Зразумела, далёка не ўсе з прысутных на ім | | былі згодныя са зместам прывітанняў, але не пярэчылі толькі з-за | | страху апынуцца пад падазрэннем у адпаведных органаў. | | | | На сходзе выступілі ажно 18 пісьменнікаў. Першым узяў слова Андрэй | | Александровіч, у назве даклада якога - «Класавая барацьба на | | мовазнаўчым фронце і рэформа правапіса беларускай мовы» - быў | | зададзены тон сходу. Ваяўнічы характар мелі загалоўкі выступленняў | | І.Гурскага «Ніякай літасці ворагу», М.Зарэцкага «Мова - зброя класавай | | барацьбы», К.Крапівы «Змаганне дзвюх сістэм», М.Кульбака «На фронце | | яўрэйскай мовы - яшчэ арудуюць класавыя ворагі», А.Куляшова «Ускрыць | | маскіроўкі ворага». | | | | Кожны з выступоўцаў лічыў сваім «абавязкам» перад партыяй і ўрадам як | | мага мацней стукнуць па «нацдэмах». Але найболый дасталася ім ад | | Андрэя Александровіча. «Шкодніцтва нацдэмаў, - гаварыў ён, - з | | асаблівай сілай праводзілася на мовазнаўчым фронце. На гэты фронт | | беларуская контррэволюцыя кінула, бадай, ці не самыя лепшыя свае сілы, | | і мовазнаўчыя ўстановы былі па сутнасці галоўнымі цытадэлямі | | контррэволюцыйнай работы... | | | | Нацдэмы ўводзілі ў сучасную беларускую мову архаізмы з літоўскай | | метрыкі, з слоўніка Бярынды, з розных сярэдневяковых дакументаў, | | змагаліся за адрыў мовы ад жыцця, ад гаворак пралетарыята і працоўнага | | сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма, | | змагаліся супроць советызмаў - слоў, народжаных пролетарскай | | рэволюцыяй, супроць слоў аднародных з рускай мовай». | | | | Вось такімі страшэннымі ворагамі маляваў асноўны дакладчык сходу | | многіх з тых, хто па-сапраўднаму клапаціўся пра чысціню і самабытнасць | | мовы. Абвінавачванне ж «нацдэмаў», што яны былі супроць наплыву і | | ўжывання ў беларускай мове «слоў аднародных з рускай мовай» ужо да | | рэформы правапісу беларускай мовы і асабліва пазней было выкарыстана ў | | якасці падставы не толькі не перашкаджаць, а, наадварот, ва ўсім | | садзейнічаць гэтаму зусім неапраўданаму працэсу ў культурна-моўным | | развіцці беларускай нацыі. Прыхільнікаў такога працэсу, як пакажа | | далейшае жыццё, найбольш было сярод работнікаў выдавецтваў, рэдакцый | | газет і часопісаў, якія цалкам апынуліся пад уладай партыйных органаў, | | а таксама ў асяроддзі некаторых пісьменнікаў, журналістаў і | | навукоўцаў-мовазнаўцаў, што імкнуліся сваімі творамі садзейнічаць | | збліжэнню беларускай мовы з расейскай. | | | | Пры ўсёй сваёй запалітызаванасці сходу некаторыя бачылі, што | | «рафінаванне» беларускай мовы, чаму даваў такія шырокія магчымасці | | дэкрэт СНК БССР ад 26 жніўня 1933 года, можа вельмі трагічна | | закончыцца для яе, і таму рабіліся спробы хоць эзопаўскай мовай | | папярэдзіць надыход такой непажаданай з\\\'явы. | | | | Мова была роднай і дарагой, і найперш сваёй адметнасцю і самабытнасцю, | | многім майстрам прыгожага пісьменства. Калі ж яны і падтрымлівалі | | пастанову СНК аб спрашчэнні правапісу, дык толькі таму, што былі сілы, | | якія патрабавалі ад іх менавіта такіх адносін. Хаця да масавых | | рэпрэсій яшчэ заставаліся чатыры-пяць гадоў, у Беларусі ўжо | | пракаціліся магутныя хвалі барацьбы з надуманымі нацыянал-дэмакратамі, | | у выніку якой давялося панесці шмат страт, не выключаючы і самога | | жыцця, у асяроддзі беларускай інтэлігенцыі. Да гэтага часу амаль згас | | дух беларусізацыі, а яе найбольш гарачыя прыхільнікі па волі савецкіх | | карных органаў адхіляліся ад любімай працы, вымушаны былі жыць дзесьці | | далёка ад роднай Бацькаўшчыны. Людзей агарнуў вялікі страх за свой | | лёс, яны ўсё менш і менш давяралі адзін аднаму. Жыццё калектываў | | творчай і навуковай інтэлігенцыі ў значнай ступені падпала пад уплыў | | партыйных арганізацый, таму не дзіўна, што ўдзельнікі агульнага сходу | | пісьменнікаў Менска такімі адзінымі былі ў ацэнцы рэформы беларускага | | правапісу, у якой было больш партыйнай палітыкі, чым лінгвістычнай | | патрэбнасці. Кожны выступоўца пры выказванні думкі вымушаны быў куды | | больш кіравацца лініяй партыі ў нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і | | моўнай, чым неабходнасцю ўнясення якіх-небудзь змен у беларускі | | правапіс. | | | | У тым жа годзе Інстытут мовазнаўства Беларускай Акадэміі навук выдаў | | кнігу «Пісьменнік і мова: Збор артыкулаў, прысвечаных барацьбе за | | культуру мовы». Усё тая ж набітая аскоміну гаворка пра барацьбу «за | | ачыстку мовы ад класава-шкодных плыняў, ад нацдэмізмаў, архаізмаў, ад | | штучна ўтвораных па нацыяналістычнаму тыпу слоў». Звяртае на сябе | | ўвагу апошні абзац з прадмовы дырэктара Інстытута мовазнаўства Андрэя | | Александровіча да кнігі: «Калі кнігай «Пісьменнік і мова» нам удалося | | нанесці яшчэ адзін скрышальны ўдар па недабітых рэштках нацдэмаўшчыны | | ... пастаўленую перад сабою задачу ... мы выканалі». | | | | Бясспрэчна, такая мэта была дасягнута і не ў малой ступені дзякуючы | | артыкулу самога А.Александровіча пад назвай «Вырваць з корнем | | пустазелле», якім пачыналася кніга. Называючы нацдэмаў у мовазнаўстве | | такімі выразамі, як «бяздарныя невукі», «хітрыя, звераватыя палітыкі і | | палітыканы», ён яшчэ больш распальваў гэтую шкодную ў асяроддзі | | беларускіх літаратараў барацьбу. Такому ж распальванню служыў і заклік | | арганізатара мовазнаўчай акадэмічнай навукі: «... трэба максімальна | | глыбока ўскрыць подлую атрутную работу нацыяналістаў, ускрыць іх | | метады і формы работы на моўным фронце, паказаць змест тых формул, | | якія мы прывыклі даваць па адрасу іх работы (паланізатарства, | | насаджэнне архаізмаў і неалагізмаў)». На думку аўтара разглядаемага | | артыкула, барацьбу супроць засмечвання мовы неабходна пераплятаць «з | | барацьбой супроць нацыяналізма, супроць беларускага контррэволюцыйнага | | нацыянал-дэмакратызма, таму што гэтаму засмечванню нацыянал-дэмакраты | | прыдалі дадатковую класавую функцыю - змагацца супроць партыі і | | пролетарыята на фронце будаўніцтва нацыянальнай культуры». | | | | Шмат бруду на «нацыяналістаў» выліў Эд.Галубок у артыкуле пра стыль | | беларускай савецкай драматургіі. Апошняя, паводле яго цвёрдага | | меркавання, прыйшла да свайго мастацкага росту, толькі «вядучы пад | | кіраўніцтвам партыі напружаную барацьбу з нацыянал-дэмакратамі, якія | | імкнуліся захапіць пазіцыі ў галіне тэатра і ў прыватнасці | | драматургіі». А калі гэта так, дык і аўтару самому нічога не | | заставалася рабіць, як далей працягваць барацьбу з «нацдэмамі», | | выкрываць іх варожыя дзеянні і задумы. Заключаліся яны нібыта ў | | адшукванні выкрышталізаванай мовы «мастацтва як мастацтва, даступнага | | толькі адзінкам, надзеленым высокай мерай пачуцця», у ідэалізацыі мовы | | кулацтва, дробнабуржуазнай інтэлігенцыі, захвальванні мовы | | Дуніна-Марцінкевіча, імкненні да «своеадменнай і высокаякаснай | | беларускай мовы», якая адрознівалася б «па сваіх культурных адзнаках | | ад мовы расійскай». | | | | Закончваў кнігу артыкул П.Юргілевіча «Моўныя тэорыі і практыка | | контррэволюцыйных лідэраў «Узвышша». Адштурхнуўшыся ад палажэння | | вядомага навукоўца-філолага Мікалая Мара, што мова ёсць «нязменны | | сродак класавай барацьбы», П.Юргілевіч і распачаў яе з «нацдэмамі» ўжо | | з першых радкоў артыкула. На думку аўтара, самыя галоўныя сілы | | «нацдэмаў» былі сканцэнтраваны на мовазнаўчым участку і сярод іх, | | вядома, у першую чаргу Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М.Гарэцкі і | | П.Бузук. Гэта яны зрабілі «мовазнаўчыя інстытуцыі... цытадэлямі сваёй | | падрыўной контррэволюцыйнай работы», далі ўстаноўку на «стварэнне | | штучнага бар\\\'ера паміж беларускай мовай і мовай рускага пролетарыята і | | набліжэнне беларускай мовы да мовы фашыскай Польшчы». Варожасць, | | антысавецкую накіраванасць дзеянняў «нацдэмаў» П.Юргілевіч бачыць | | літаральна ва ўсім: замене кірыліцы на лацінку, каб толькі не быць | | падобнай да расейскай азбукі, ва ўвядзенні ў беларускі алфавіт | | некаторых новых літар і асабліва ў тым, як складаліся імі слоўнікі, | | распрацоўвалася тэрміналогія, у выніку чаго нібыта не знайшлося ўжытку | | для сотняў, тысячаў агульных для беларускай і расейскай моваў слоў. | | | | Аб\\\'ектам самай злоснай крытыкі стаў «зброеносец нацдэмізму» Ўладзімір | | Дубоўка, які, як вядома, шмат зрабіў для ўзвышэння прэстыжу беларускай | | мовы ў грамадстве, вывучэння шляхоў яе развіцця. Ён лічыў, што | | нацыянальная мова з\\\'яўляецца нечым спрадвечным і арганічна звязаным з | | самім народам, што ў ХІІ-ХVІ стагоддзях беларуская мова дасягнула | | найвялікшага росквіту. Адмаўляецца сцвярджэнне Дубоўкі, што «ў склад | | беларускага лексікона ўваходзяць у пераважнай большасці словы | | агульнаславянскія і самабытна беларускія». Няцяжка зразумець чаму: | | адсутнічае залежнасць развіцця беларускай мовы ад расейскай, няма | | падстаў разглядаць першую як дыялект другой. У такім жа святле | | разглядаюцца тут «нацдэмаўскі трубадур» Язэп Пушча, мова якога | | гэтаксама «перасыпана нацдэмізмамі», «махровы нацдэм» Язэп Лёсік і | | абаронца «нацдэмаўскай лініі ўзвышанцаў» Адам Бабарэка. | | | | Усё, што рабілася напярэдадні і пасля прыняцця пастановы СНК БССР аб | | рэформе беларускага правапісу, не магло не хваляваць і прадстаўнікоў | | небеларускай творчай, навуковай інтэлігенцыі. Цікава выказаўся на | | нарадзе летувіскіх савецкіх пісьменнікаў Беларусі (праходзіла ў 1933 | | г.) В.Сербента: «Добры ці дрэнны новы беларускі правапіс, пакажа | | будучыня. Няма чаго спяшацца з такім складаным пытаннем». А вось | | сакратар Аргкамітэта ССП БССР Я.Бранштэйн назваў выступленне | | В.Сербенты рэакцыйным і нацыяналістычным. | | | | СПЛАЦІЦЬ ДАЎГІ | | | | Як няцяжка было заўважыць, вышэй у мяне гаворка вялася пра погляды на | | рэформу беларускага правапісу 1933 года асобаў і перш за ўсё | | пісьменнікаў, якія ўжо на той час паспелі знайсці сабе месца (хтосьці | | і даволі прэстыжнае) у грамадскім жыцці, інтэгравацца ў | | дзяржаўна-партыйныя структуры, стаць іх даволі актыўнымі абаронцамі. | | Зусім іншых поглядаў на рэформу прытрымліваліся літаратары, што | | знаходзіліся ў самым нізе ўзведзенай у Беларусі дзяржаўна-партыйным | | апаратам сацыяльнай піраміды, не мелі аніякіх званняў і ўзнагарод. | | Вось, да прыкладу, думка пісьменніка і пасляваеннага эмігранта Янкі | | Золака, якога на пачатку 30-х гадоў ведалі толькі на роднай | | Магілеўшчыне: «Наша пакаленне выхавана ў час беларусізацыі. Мы паспелі | | ўвабраць нацыянальны дух. І калі пачалася змена правапісу, успрынялі | | гэта адмоўна, але нічога не маглі зрабіць. Пазнейшыя пакаленні ўжо | | адыходзілі ад нацыянальнай самасвядомасці... Мы з трывогай назіралі, | | як трымаюцца нашы пісьменнікі». А трымацца ім было ой як нялёгка... | | | | А вось што рэформа правапісу была з\\\'явай штучнай, навязанай народу | | зверху партыйна-дзяржаўнай наменклатурай, сведчыць адсутнасць усялякай | | падтрымкі яе з боку саміх носьбітаў беларускай мовы, а таксама больш | | нізкіх паводле сацыяльнага статусу, але затое самых масавых майстроў | | пяра, педагагічнай інтэлігенцыі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна | | і Беларусь апынулася пад фашысцкай акупацыяй, з часу ўвядзення новага | | правапісу мінуў ужо і не такі малы тэрмін. Каб рэформа была ў многіх | | адносінах з\\\'явай станоўчай, за гэты час яна магла б пусціць даволі | | глыбокія карані ў душы і сэрцы беларусаў. Не, такіх каранёў яна не | | пусціла. Пераважна на ініцыятыве вышэйпералічаных катэгорый | | інтэлігенцыі, а не па загадзе акупацыйных уладаў на старонкі | | перыядычнага друку, у навучальна-выхаваўчы працэс школ, службовае | | справаводства і іншыя сферы жыцця пачала вяртацца беларуская мова | | дарэформеннага ўзору, і пярэчанняў з такой нагоды нідзе не назіралася. | | | | Міналі гады... Не адна генерацыя вучняў паспела закончыць сямігадовыя | | і дзесяцігадовыя школы, карыстаючыся правапісам 1933 года, але таго, | | хто ведаў беларускую мову да яе рэфармавання, не-не дый агортвала | | настальгія. Зразумела, такіх людзей найбольш было сярод | | настаўнікаў-мовазнаўцаў. Некаторыя спрабавалі давесці адпаведным | | структурам пра найбольш істотныя хібы ў правапісе 1933 года, якія | | выяўляліся ў ходзе практыкі выкладання беларускай мовы ў школе. Але | | ніхто ў вярхах не збіраўся слухаць такіх рупліўцаў роднага слова. Вось | | пазіцыя па даным пытанні аднаго з высокіх кіраўнікоў Міністэрства | | асветы рэспублікі С.Умрэйкі, выкладзеная ім у 1949 годзе ў юбілейным | | артыкуле «30 год совецкай школы ў БССР»: «Прынятая ўрадам БССР у 1933 | | годзе пастанова аб рэформе беларускага правапісу нанесла вялікі ўдар | | па беларускаму наныяналізму і яго стаўцы на знішчэнне ўсяго таго, што | | збліжала беларускі народ з вялікім рускім народам». Як бачым, і ў | | даным выпадку, накшталт таго што пісалася і гаварылася пра рэформу | | правапісу ў 30-я гады, галоўнае ў яе ацэнцы займаў ідэалагічны аспект, | | ставіць пад сумненне, крытыкаваць які ніхто не асмельваўся. І ўсё ж, | | як бы ні абаранялі праведзеную ў 1933 годзе рэформу правапісу | | беларускай мовы, недахопы яе станавіліся відавочнымі, і асабліва для | | тых, хто прафесійна быў звязаны з выкарыстаннем роднага слова. Хацелі | | таго афіцыйныя структуры ці не, але пад напорам самога жыцця ім | | давялося ў канцы 50-х гадоў пайсці на пэўныя ўдакладненні беларускага | | правапісу. | | | | Чарговая хваля за перагляд рэформы 1933 года прыпадае на другую палову | | 80-х гадоў, калі пачалі на-новаму пераасэнсоўвацца многія неардынарныя | | падзеі і факты з нашага эканамічнага, палітычнага і | | сацыяльна-культурнага жыцця. Характэрна, што з крытыкай рэформы 1933 | | года першымі выступілі не вядучыя навукоўцы-мовазнаўцы, масцітыя | | літаратары, а іх маладыя калегі - У.Арлоў, А.Асташонак, А.Бяляцкі, | | П.Васючэнка, А.Сідарэвіч і інш., невялічкі допіс якіх у газету | | «Літаратура і мастацтва» (18 верасня 1988 г.) даў моцны штуршок для | | несціханай і па сёння гаворкі па даным пытанні. | | | | Ва ўсім тым, што мне ўдалося прачытаць пра гэта, значна пераважаюць | | публікацыі крытычнага характару ў дачыненні да рэформы беларускага | | правапісу 1933 года. І з іх аргументацыяй проста нельга не пагадзіцца. | | Перакананы, што, нягледзячы на ўсялякага роду эканамічныя цяжкасці ў | | сувязі з пераходам да рынкавай эканомікі, мы не можам пакідаць сваю | | мову ў тым стане, у які яна трапіла ў выніку дапушчаных свядома і | | падсвядома хібаў у кіраванні нацыянальна-культурным развіццём | | беларускага народа. Адхілены ад роднага слова, ён ледзь не пагалоўна | | стаў ахвярай расейскамоўнай асіміляцыі. Яўныя спробы рэфарматараў | | беларускай мовы 1933 года наблізіць апошнюю да расейскай у | | марфалагічных і фанстычных адносінах не маглі ў будучым не паспрыяць | | расейскамоўнай асіміляцыі карэннай нацыі БССР. Вядома ж, што гэтыя | | працэсы адбываюцца найбольш «паспяхова», калі справа датычыць народаў | | з блізкароднаснымі мовамі. Прыгадаем адносна хуткае выцясненне | | беларускай мовы з афіцыйнага жыцця ў часы Рэчы Паспалітай, як толькі | | ўвялі польскую мову ва ўжытак, а затым і зусім у ранг дзяржаўнай на | | ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта блізкароднасць | | моваў была ўзята пад увагу і царскай адміністрацыяй, якая з другой | | паловы ХІХ стагоддзя ўзмоцніла моўную асіміляцыю беларусаў. Так што ў | | гэтай далёка не гуманнай справе ініцыятары рэформ беларускай мовы ў | | 1933 годзе не былі наватарамі, бо яны ішлі добра вядомым і да іх | | шляхам асіміляцыі. | | | | Не выключана, што многім сённяшнім беларусам, якія размаўляюць і | | пішуць толькі на сучаснай роднай мове, дарэформенная мова можа здацца | | ў чымсьці нязвыклай, больш складанай для авалодання. Але ўсё гэта не | | так. Тая мова па мілагучнасці перасягае сучасную. Нездарма добры | | знаўца і руплівец роднага слова Кузьма Чорны так сказаў пра мову, што | | дасталася нам ад даравалюцыйнага часу: «Вялікая беларуская моўная | | стыхія ня толькі не загінула за час шматвяковага нацыянальнага | | падняволеньня Беларусі, ня толькі ня была праглынута моцнымі | | культурамі суседніх народаў, а захавала сваю чыстату, скрышталявалася | | ў надзвычайнае багацьце орыгінальных формаў, служачы нават багатым | | матар\\\'ялам для суседніх моўных культур. Беларуская мова - мова | | беларускіх казак і песень, фразэолёгія народнае гутаркі - гэта | | найглыбейшая самабытнасьць і хараство». | | | | Калі цяпер сёй-той пра сучасную беларускую мову гаворыць як пра | | дыялект ці кальку з расейскай, дык, відаць, мае пэўную рацыю, бо ад | | таго часу, як была праведзена рэформа правапісу, з лёгкай рукі | | работнікаў выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў ды і саміх | | навукоўцаў-філолагаў у беларускую мову трапіла процьма паасобных слоў | | і выразаў з расейскай, што першая стала ў многім вельмі падобнай да | | другой, не здабыўшы, аднак, ад гэтага аніякага хараства. Парушылі мы | | слушны наказ Кузьмы Чорнага: «Літаратурная мова павінна быць моваю | | чыстаю, беларускаю». Не сумняваюся, што большасць з тых, хто прыклаў | | руку да правапісу 1933 года, не знайшоў бы ў сучаснай беларускай мове | | многага з таго, на што тады разлічвалася яе рэфарматарамі. Мы пайшлі | | значна далей, чым імі задумвалася, у шмат разоў павялічыўшы памылку | | 1933 года. | | | | Незалежна ад таго, як будзе адбывацца ў нас рэформа беларускай мовы, | | трэба ўжо сёння весці санацыю яе лексікі ад русізмаў і вельмі | | асцярожна, удумліва ставіцца да аднаўлення ці новага запазычвання | | паланізмаў, бо сям-там мы ўжо перагінаем кій. Можа ўсё ж трэба | | прыслухацца да таго, што пісаў у 1924 годзе В.Ластоўскі ў прадмове да | | свайго «Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка»: «... кождае чужое | | слова, занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседзкай, забівае | | яе асобны характар, а таму трэба, асабліва пішучы, высьцерагацца | | ўжываць сходныя з суседзкімі словы, хоць-бы яны і былі ў мове, а браць | | такія, якіх няма ў чужынцаў...» | | | | Хочацца паразважаць яшчэ і адносна праблемы лацінскай азбукі. Для | | беларусаў гэта не навіна. З ёю яны даўно знаёмыя, але адносіны да | | такой азбукі не заўсёды былі паважлівымі. А што датычыць увядзення яе | | ў 1929/30 навучальным годзе ў беларускія і польска-беларускія школы | | Заходняй Беларусі, дык увогуле такі акт многімі прагрэсіўнымі дзеячамі | | і педагогамі быў расцэнены як грубае апалячванне беларускіх дзяцей. | | Вось што пісаў з гэтай нагоды вядомы педагог Заходняй Беларусі Сяргей | | Паўловіч: «Замена гэтая касуе ўсе здабыткі нашага пісьменства, якое | | грунтуецца выключна на кірыліцы і пазбаўляе нашу азбуку свайго | | нацыянальнага твару... Кірыліца зраслася з усім укладам нашага жыцця, | | з усімі нашымі навуковымі і літаратурнымі дасягненнямі, яна - | | спадарожнік нашага культурнага адраджэння. Адным словам, кірыліца - | | нацыянальная беларуская азбука». | | | | Дапушчанае Сяргеем Паўловічам перабольшванне ролі кірыліцы можна | | зразумець як рэакцыю на хітра задуманую ўладамі Польшчы спробу | | ўзмацнення паланізацыі беларускага насельніцтва т.зв. «усходніх | | крэсаў». Цяпер гэты фактар нас не палохае і таму да лацінкі можна | | ставіцца больш аб\\\'ектыўна. Цалкам адмаўляць яе няма аніякіх падстаў, | | бо яна вельмі паспяхова спраўляецца са сваімі функцыямі ў шэрагу | | славянскіх моў. І калі б не нашае жабрацкае эканамічнае становішча, | | востры папяровы дэфіцыт, можна было б паспрабаваць далучаць дзяцей да | | беларускіх тэкстаў на лацінскай азбуцы ў год, калі яны пачынаюць | | вывучаць заможную мову. | | | | Шчыра заклапочаныя лёсам роднага слова людзі ўскладалі вялікую надзею | | на запланаваную на лістапад 1992 года Рэспубліканскую навуковую | | канферэнцыю «Праблемы беларускага правапісу», галоўным арганізатарам | | якой быў Інстытут мовазнаўства АН Рэспублікі Беларусь. Прысутныя на | | філалагічным форуме навукоўцы, выкладчыкі сярэдніх і вышэйшых | | навучальных устаноў мелі магчымасць праслухаць дзесяткі цікавых | | дакладаў і выступленняў, у час якіх выказваліся самыя розныя | | меркаванні па ўсіх прынцыпова важных праблемах беларускага правапісу. | | І гэта натуральна, бо сярод навукоўцаў-філолагаў існуюць розныя | | погляды на Рэформу беларускага правапісу 1933 года. | | | | Больш за ўсё непакоіць, што ёсць навукоўцы, якія лічаць Рэформу 1933 | | года справядлівай, а таму і недатыкальнай. Магчыма, дзесьці яна і | | аблегчыла напісанню тых ці іншых слоў, але гэта зусім нязначная | | заслуга ў параўнанні з тым, што яна забрала ў нашай мовы з нутрана | | ўласцівага ёй. Акрамя таго, рэформа адначасова ўносіла ў беларускую | | мову нехарактэрныя для яе рысы з тым, каб толькі наблізіць яе да | | тагачаснай агульнадзяржаўнай для ўсіх савецкіх народаў расейскай мовы. | | Набліжэнне беларускай мовы да расейскай і па форме, і на лексіцы, як | | паказаў шасцідзесяцігадовы вопыт, атрымалася штучным і таму не мае | | права на жыццё. Сучаснае нацыянальна-культурнае Адраджэнне не ў стане | | паспяхова рэалізавацца без вяртання нашай мове ўсяго таго сапраўды | | беларускага, чаго пазбавілі яе ў сумна вядомым 1933 годзе, кіруючыся | | не якімі-небудзь важкімі лінгвістычнымі, а найперш ідэалагічнымі, | | сацыяльна-класавымі матывамі. Якія б мы ні рабілі захады на ўмацаванні | | нацыянальных пачаткаў у нашым жыцці, яно заўжды будзе нетрывалым, | | неканкурэнтаздольным у кантактах з расейскай нацыяй, пакуль нашай мове | | максімальна не вернуць гвалтам адабраных адметнасцяў. Гістарычны вопыт | | многіх народаў пераканаўча паказаў, што ступень супраціўлення | | культурна-моўнай асіміляцыі таго ці іншага этнасу знаходзіцца ў прамой | | залежнасці ад ступені самабытнасці яго роднай мовы. Прыкладам можа | | служыць і менш пашкоджаная ад усялякага роду рэфармавання мова | | суседняга нам украінскага народа, якая не так баіцца ўзаемадачыненняў | | з расейскай мовай. Наша ж мова, дзякуючы Рэформе 1933 года, | | мэтанакіраванай шматгадовай дзейнасці саміх калектываў | | навукова-філалагічных устаноў, рэдакцый газет і часопісаў, выдавецтваў | | ледзь не ўсутыч набліжана да расейскай, таму нават пры самых малейшых | | кантактах з апошняй яшчэ больш падпадае над яе ўплыў, губляе сваю | | самабытнасць, русіфікуецца. Усяго гэтага не было ці было б у зусім | | нязначных, непагражальных памерах, калі б мы так бязлітасна не | | разбурылі нацыянальную аснову роднай мовы. | | | | Сучаснае пакаленне беларускай інтэлігенцыі, асабліва | | навукоўцы-філолагі, пісьменнікі, павінна прыкласці ўсе намаганні для | | таго, каб наша мова перастала быць калькай з расейскай і каб па гэтай | | прычыне беларусаў не называлі расейцамі ды толькі з нейкім мясцовым | | дыялектам. Даведзенае да крайнасці падабенства беларускай мовы да | | расейскай заўсёды будзе даваць падставы розным групоўкам | | велікарасейскага дзяржаўнага шавінізму разглядаць наш край як нібыта | | спрадвечна расейскі і весці прапаганду сярод людзей за яго ўключэнне ў | | склад Расейскай федэрацыі накшталт колішняга Паўночна-Заходняга краю, | | робячы ўпор на блізкасць моваў. | | | | Трэба заставацца самім сабой, чым толькі і заслужым павагу ад іншых. А | | гэтага не дасягнеш без напружанай, свядомай дзейнасці людзей і найперш | | інтэлігенцыі па ўзбагачэнні нашага духоўнага патэнцыялу, без істотнага | | ўдасканалення нацыянальнага правапісу, ачышчэння лексікі беларускай | | мовы ад процьмы штучных, зусім непатрэбных і лішніх для яе русізмаў. | | Цалкам прывесці наш правапіс у адпаведнасць з сучасным | | нацыянальна-культурным Адраджэннем справа надзвычай складаная і | | запатрабуе для сваёй рэалізацыі не аднаго года, хаця ў нашых варунках | | не хацелася б губляць нават і аднаго месяца. Таму ці не ў інтарэсах | | адраджэнскіх працэсаў было б адважыцца на паэтапнае вяртанне ўсяго | | таго пазітыўнага, што было ў беларускай мове да 1933 года? | +------------------------------------------------------------------------+ Спіс літаратуры: 1. Леанід Лыч “РЭФОРМА БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ” -галоўная крыніца; 2. “Сучасная гісторыя беларускай мовы і яе праблемы” Мінск 1994; 3. Уладзімір Арлоў ; А таксама пад уплывам кнігі Васіля Быкава “ПАХАДЖЕННЕ” -Наша ніва 1999 (Vostraja Brama Вільня). |
|