Беларускае дойлiдстваБеларускае дойлiдстваБеларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт на тэму: "Беларускае дойлiдства". Выканаў: Рыбальчанка Сяргей Алегавiч студэнт 1-ага курсу, ХТ i Т (ПА i САI) Праверыў: 1999 г. Змест Уводзiны Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. > У старажытнай цагельнi. 9-17 ст. > Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы. Будаўнiчая арцель. Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў. Заключэнне Уводзiны. За часы свайго iснавання беларускi народ стварыў выдатную i самабытную спадчыну. Архiтэктура, якой i прысвячаецца дадзеная работа, з’яўляецца яе састаўной часткай i займае сярод помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры асобнае месца. Чаму? Менавiта ў архiтэктуры больш чым у якой iншай сферы чалавечай дзейнасцi адлюстравана ўся гiсторыя чалавецтванне толькi яго iдэалогiя, сацыяльна-палiтычнае жыцце, але i эканамiчнае развiцце грамадства. Нягледзечы на вялiкiя страты падчас шматлiкiх разбуральных войнаў, на Беларусi захавалася мноства непаўторных па сваей прыгажосцi i арыгiнальнаму архiтэктурнаму рашэнню помнiкаў. Мэта маей работы — прасачыць гiсторыю развiцця будаўнiцтва на пркацягу з 9 па 17 ст. Выявiць уплыў эканамiчнага стану краiны i яе палiтычных адносiн, адносiн з iншымi дзяржавамi на развiццё будаўнiцтва. Разгледзець эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Паспрабаваць зрабiць агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў. Расказаць гiсторыю кафлянай печы, закрануўшы станаўленне беларускага кафлярства. Таксама асвяцiць часткова дзейнасць будаўнiчых арцеляў i паспрабаваць разгледзець асаблiвасцi будавання беларускiх шэдэўраў архiтэктуры, якiя па сённяшнi дзень цiкавяць сваёй прыгажосцю i арыгiнальнасцю шматлiкiх турыстаў. I. Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей. У 12 ст. Полацк па-ранейшаму самы вялiкi i эканамiчна ўсталяваны горад на тэрыторыi Беларусi. Аднак узнiкаюць i развiваюцца новыя гарады, цэнтры невялiкiх, але незалежных княстваў. Падзел Полацкай зямлi на асобныя невялiкiя княствы, аслабленне князскай улады, узрастанне ролi веча-усё гэта адбiлася на развiццi формаў будаўнiцтва. У ролi заказчыкаў цяпер ужо выступаюць не толькi князi, але i духавенства. Патрабаваннi на Беларусi да царкоўных будынкаў таксама змянiлiся, бо палiтычныя мэты паступова саступаюць эканамiчным. Расце колькасць манастыроў, а замест шматслуповых вялiкiх храмаў узводзяцца бажнiцы з шасцю апорнымi слупамi. У першай палове 12 ст. у Полацку склалася самастойная архiтэктурная школа. Полацкiя дойлiды выпрацавалi сваю будаўнiчую тэхнiку i форму будынка. Яна захавала старадаўнюю муроўку са «схаваным радам», хаця ўсе суседнiя княствы ад яе на той час ужо адмовiлiся. Асноўныя рысы, выпрацаваныя полацкiмi дойлiдамi ўвасабляе помнiк у Полацку-Спаса-Прэабражэнская царква Ефрасiнеўскага манастыра, якi быў пабудаваны памiж 1128 i 1156 гг. дойлiдам iванам. iснуе павер’е, што сама Ефрасiння Полацкая, якая шмат зрабiла для развiцця пiсьменнасцi ў Полацку, i была iнiцыятарам будаўнiцтва гэтай царквы. Храм знаходзiцца на высокiм беразе ракi Палаты. Пачатковы выгляд яго значна змянiўся пасля рамонту ў 19 ст. Храм мае невялiкiя памеры. Разам з полацкай архiтэктурнай школай iснавала iншая, больш прагрэсiўная па сваiм будынкам-гродзенская. Прыкладам работы вучняў гэтай школы з’уляецца Каложская царква. Размясцiлася яна над Нёманам на высокiм пагорку. З даўнiх часоў гэта мясцовасць мела назву Каложа. Згодна са старым паданнем «Князь Вiтаўт пасялiў тут палонных аднаго з прыгарадаў Пскова, якi называўся Каложай. »Няўмольны час нанес значныя страты гэтаму ўнiкальнаму помнiку. У сярэдзiне 19 ст. бераг быў падмыты вадой i ўся паўднёвая сцяна, а з ёй i частка усходняй абрынулiся ў Нёман. Будынак адносiцца да шасцiслупных храмаў крыжовакупальнай сiстэмы. Пры будаўнiцтве храма выкарыстоўвалася цэгла i плiнфа. Я лiчу, што цiкава будзе даведацца пра фасад царквы:паверхня сцен адпалявана рознакаляровымi камяннёвымi крыжамi. »Часам здаецца, што сцены ўпрыгожаны каменнымi i керамiчнымi ўстойкамi цёплых колераў, зiхацяць каштоўнымi камянямi асаблiва пасля веснавога дажджу, калi ў сонечных праменнях на керамiчных плiнфах i валунах успыхваюць каляровыя вясёлкi. » Гродзенскiя майстры будавалi не толькi бажнiцы. Яны ўзвялi мураваны князскi палац, рэшткi якога захавалiся на Замкавай гары ў Гродне. У 11-13 ст. у Цэнтральнай i Заходняй Еўропе, а таксама ў Скандынавii быў распаўсюджаны тып абаронных збудаванняў. Такiя вежы ў 13 ст. увайшлi ў абарончую сiстэму беларускiх гарадоў. Больш дасканаламу тыпу ўзбраення спрыялi складаныя ваенныя i палiтычныя абставiны. » З усiх старон накацiлася варожая навала. Мангола-татарская арда, зруйнаваўшы многiя ўсходнеславянскiя княствы, закранула часткова i тэрыторыю Беларусi. Татарская арда ўдзельнiчала ў мiжусобных войнах i не раз iх бачылi пад сценамi Навагрудка. Яшчэ большая небяспека пагражала захаду i поўначы. На пачатку 13 ст. частку прыбалтыйскiх плямён i iх земляў захапiў Лiвонскi ордэн, i толькi перамога Аляксандра Неўскага прыпынiла яго экспансiю на ўсход. На былых прускiх землях стаў валадарыць Тэўтонскi ордэн-самы люты вораг славян. » Усе гэта прымушала нашых продкаў удасканальваць абарончыя збудаваннi. Абарончыя вежы былi ўзведзены ў Бярэсце, Гароднi, Тураве i iнш. гарадах. Але да нашых дзен дайшла толькi Камянецкая крэпасць. Яна знаходзiцца ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласцi i стаiць на высокiм беразе ракi Лясной. Складзена вежа з вялiка-памернай цэглы цёмна-чырвонага i жаўтаватага колеру, якая на адным з шырокiх бакоў мае барозны. Такая цэгла ўжывалася на тэрыторыi Беларусi з 13 да канца 17 ст. i атрымала назву пальчатка. Пры яе будаўнiцтве дойлiды ўпершыню выкарысталi элементы цаглянай готыкi. Цяпер Камянецкая вежа ператворана ў фiлiал Брэсцкага краязнаўчага музея i стала месцам турысцкiх экскурсiй. У 14 ст. беларускiя землi разам з лiтоўскiмi i большай часткай украiнскiх увайшлi ў новую дзяржаву-ВКЛ. Утварэнне ВКЛ-вынiк унутранага сацыяльнаэканамiчнага i палiтычнага жыцця часткi заходнiх земляў Кiеўскай Русiбыло паскорана iншаземнай агрэсiяй. Толькi разам можна было адбiцца ад крыжацкай i татарскай навалы, захаваць сваю незалежнасць, культуру i мову. З ростам эканамiчных адносiн памiж гарадамi ўмацоўваюцца i культурныя сувязi. Бязлiтасная, сацыяльная i нацыянальная барацьба, шматлiкiя войны зрабiлi вялiкi ўплыў на будаўнiцтва гарадоў i архiтэктуру наогул. Вялiкую ўвагу аддавалi будаўнiцтву гарадскiх вежаў, палацаў, абарончых храмаў. У гэты час фармiруецца новая планiровачная структура гарадоў з дзвума адмiнiстратыйнымi цэнтрамi-замкам i вежай. Дарогi, якiя вялi да замка i рынкавай плошчы, з’яўляюцца асноўнымi, мiж iмi ўзнiкае вулiчная сетка з сваiм уласным рэльефам. Вялiкi поспех маюць прыватна-уласнiцкiя гарады- крэпасцi (Несвiж, Быхаў). Пашырэнне будаўнiцтва вызывае ўзрост каменнай пабудовы ў гарадах(ратушы, цэхавыя дамы, купецкiя i гасцiнныя двары). Таксама ў гэты час на захадзе Беларусi пачалi ўставаць, нiбы з-пад зямлi, ганарлiвыя замкi. Адным з першых на Беларусi замкаў з’яўляецца Лiдскi, пабудаваны ў 30 гг. Ен у 15 ст. уяўляў моцную абарончую пабудову. Замкi такога тыпу былi шырока распаўсюджаны на тэрыторыi прыбалтыйскiх зямель. У 16 ст. у Беларусi назiраецца росквiт замкавай архiтэктуры. Гэта было выклiкана частымi набегамi крымскiх татар, магнацкiмi спрэчкамi, сялянскiмi паўстаннямi. Адно з мацнейшых абарончых збудаванняў гэтага часу-замак у мястэчку Мiр. Гэта квадратнае ў плане збудаванне з выступнымi па вуглах вежамi. Замак быў вельмi добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелi два рады байнiц, а вежы былi разлiчаны на стральбу цяжкiх грамат па паўночнай i заходняй сценах замка. Асновай абароны замка былi вежы, пабудаваныя дзеля таго, каб весцi прыцэльны флангавы агонь. У двары замка меркавалася пабудаваць двух-павярховы палац, але будаўнiцтва так i не было скончана. Чаму? Справа ў тым, што Мiрскi замак у адрозненнi ад гарадскiх, дзяржаўных замкаў быў увесь час уласнай маёмасцю князя iлiнiча, у яго не хапiла грошай i будаўнiцтва было спынена. У 1568 г. Мiрскi замак пераходзiць у рукi князеў Радзiвiлаў i тыя дабудоўваюць замак. У пластычным афармленнi Мiрскага замка выкарыстаны самыя простыя, але характэрныя для беларускай готыкi выяўленчыя сродкi:гатычная муроўка з мураванымi камянямi, падзел стен разнастайнымi па форме нiшамi, арнаментальныя цаляныя паясы. Вакол замка насыпаны земляныя валы, вакол якiх праходзiць вадзяны роў. На поўнач ад валоў разбiваецца «iтальянскi сад», у якi можна было спусцiцца з другога паверха палаца на спецыяльным драўляным мастку. Для культавай архiтэктуры Беларусi канца 15-16 ст. характэрны новы тып пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiя ўваходзiлi ў сiстэму гарадскiх умацаванняў цi былi асобнымi кропкамi абароны у вясковых ваколiцах. У гэты час пашыраюцца мiжусобныя сутычкi памiж магнатамi, ад якiх больш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчам для яго звычайна станавiлася бажнiца, нярэдка адзiнае ў наваколлi мураванае збудаванне. У ей можна было схавацца i адбiцца ад невялiкага атрада рабаўнiкоў, што спусташалi безабаронныя вёскi i мястэчкi. Пiсьмовыя крынiцы паведамляюць пра шматлiкiя храмы-крэпасцi ў розных мясцiнах. Агульныя рысы кампазiцыi гэтых храмаў- кампактнасць аб’ёму, высокi шчыпцовы дах, абарончыя вежы з байнiцамi i выразны падзел унутранай прасторы на абарончую i культавую часткi. Прыкладам такiх пабудоў з’яўляецца абарончая царква ў вёсцы Мураванка. Пабудавана Мураванка, як i шмат беларускiх храмаў у 16 ст. Яна мае чатыры парожныя вежы, арганiчна звязаныя з галоўным корпусам. Сцены храма, амаль двухметровай таўшчынi, праразаюць байнiцы. Мураванка мае абарончыя прыстасаваннi, яе аб’ёмная пабудова выглядае ўзнёслай, лёгкай, кампактнай. На даху царквы да нашых дзён захавалася чырвоная дахоўка. Падлога зроблена з тоўстай спецыяльнай цэглы-пiльчаткi. Адным з першых будынкаў новай пабудоўкi трэба лiчыць замак Глебавiчоў ў Заслаўi. Ен размешчаны к поўначы ад горада i займае плошчу 200 на 100 м. Чатырохвугольны па плану, замак некалi аддзяляўся шырокiм i глыбокiм iрвом з вадой. Сiстэма сажалак значна ўзвышала ўзровень вады i фактычна ператварала замак ва ўмацаваны востраў. Замак зроблены з цэглы i каменняў. Даследчыкi мяркуюць, што замак шмат разоў сваiмi магутнымi сценамi ўкрываў Глебавiчоў ад небяспекi. У сённяшнiя днi гэты замак з’яўляецца краяведчым музеям. Такiм чынам, мы бачым, што гiсторыя развiцця будаўнiцтва на тэрыторыi Беларусi з 9 ст. па 17 ст. вельмi насычаная i цiкавая. На жаль толькi, што толькi адзiнкi з магутных пабудоў дайшлi да сённяшнiх дзён. Але ж пойдзем далей i даведаемся пра тое, як трапiла цагельнае рамяство на Беларусь. II. У старажытнай цагельнi. 9-17 ст. Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь? Не адну тысячу гадоў налiчвае гiсторыя цагельнай справы. Зарадзiлася яна ў краiнах усходу, дзе не было дастатковай колькасцi дрэва i каменняў, неабходных для ўзвядзення манументальных пабудоў. У Еўропе цэглу ўпершыню сталi вырабляць рымляне, але яна не стала ў iх галоўным будаўнiчым матэрыялам. У часы сярэднявечча выраб цэглы ў Еўропе быў у заняпадзе. У Кiеўскую Русь цэгла трапiла разам з вiзантыйскiмi дойлiдамi ў першай палове 10 ст. i атрымала назву «плiнфа». Упершыню, як я ўжо казаў, плiнфа ўжыта ў муроўцы Полацкай Сафii. Потым мураваныя пабудовы з яе выкарыстаннем узводзяцца ў Полацку, Вiцебску, Гароднi, Тураве. У 12 ст. адначасова ўжывалася плiнфа двух памераў. Прычым адзiн з iх быў асноўным, а iншыя складалi 20-30 працэнтаў ад агульнай колькасцi. Старажытную полацкую, вiцебскую i гародзенскую цэглу выраблялi ў спецыяльных формах з драўляным дном. Пра гэта сведчаць адбiткi дошак на глiне i спецыяльныя знакi, якiмi майстры пазначалi сваю прадукцыю. Цiкава, што гародзенская форма плiнфы мае знакi толькi на тычках, а полацкая i вiцебская-на тычках i адным з шырокiх бакоў. Вiдаць, сярод цагельнiкаў былi пiсьменныя людзi, бо iх знакi маюць выгляд не толькi крыжоў, стрэлачак i iнш. геаметрычных знакаў, але i розных лiтар. Абпальвалi плiнфу ў спецыяльных печах складзеных з цэглы. У другой палове 13 ст. плiнфу ў беларускiм манументальным будаўнiцтве змяняе буйнапамерная брусковая плiнфа. Зойдзем на хвiлiну ў майстэрню цагельнiка 15 ст. Гэта быў майстар, якому дапамагалi некалькi чалавек. Цэгла рабiлася на спецыяльным шырокiм драўляным стале. Форма ўяўляла сабою дзве збiтыя разам прамавугольныя драўляныя скрынкi, акаваныя жалезам i з ручкамi па баках. Цагельнiк запаўняў iхглiнай, потым запiхваў кавалачкi глiны ў куткi формы. а глiняныя рэшткi зграбаў рукою або дошчачкай. Ад пальцаў майстра на паверхнi цэглы часам заставалiся неглыбокiя сляды. Набiтыя глiнай формы памочнiкi майстра пераносiлi на роўную пляцоўк у i асцярожна вытрасалi цэглу для прасушкi. Абпальвалi цэглу альбо ў полi, альбо ў печы. Падобным чынам выраблены i плiткi для падлогi. З 13 па 18 ст. ужывалася i спецыяльная профiльная цэгла: стрэлападобнай формы, а таксама iнш. узораў. Найбольш пашыранымi спосабамi вырабу такой цэглы былi фармоўка i абсклюдаванне (абрэзка цэглы). На буйнапамернай цэгле амаль заўжды адсутнiчаюць знакi, уласцiвыя плiнфе, але клеймы i асаблiвыя меткiсустракаюцца на працягу 14-16 ст. Меткi вядомы на цэгле з Лiдскага i Мiрскага замкаў, а клеймы-на Мiрскай. Вельмi цiкавая цаглiна знойдзена ў Пiнску. Яе бакавыя гранi аздоблены рэльефным раслiнным арнаментам. Сiмволiка разнастайных выяў на старажытнай цэгле часта звязана з пэўнымi асаблiвасцямi цагельнай вытворчасцi i да канца не вытлумачана. Як бачна, цагельная справа была вельмi распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi. Цагельнi былi там, дзе нешта будавалася. III. Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы. Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому. У гэты час у самых вялiкiх цэнтрах кафлянай вытворчасцi пачалi паступова пераходзiць да вырабу каробкавай кафлi, якая несла на сваей вонкавай пласцiне якi-небудзь малюнак. Зноў-такi першыя каробкi знойдзены ў Полацку. Гэтыя кафлi непалiваныя, невялiкiх размераў, не маюць рамкi на краях. Але трэба адзначыць, што працэс замяшчэння гаршковай кафлi на каробкавую адбываўся вельмi павольна. У сярэдзiне 15 ст. часта будавалiся камбiнавальныя печы, нiжнi паверх якiх складаўся з гаршковай кафлi, а верхнi-з каробкавай. Развал такой печы знойдзены ў Мазырскiм Замку. Гаршковая кафля 15 ст. рабiлася на ганчарным коле, добра абпальвалася, мела роўнае донца i устойлiвыя прапорцыi. Форма вусця выглядала чатырохпалоскавай разеткай. У эпоху адраджэння ганчары пакрываюць каробкавую кафлю палiвай. Такая кафля карыстаецца вялiкiм попытам сярод гарадскога насельнiцтва. Кафляры наладжваюць сувязi з разьбярамi, заказваюць у iх драўляныя з малюнкам формы. Кафляная печ дасягае значных памераў i складваецца з розных вiдаў кафлi. З’яўляецца сюжэтная кафля — гэта вынiк творчых «вандровак» беларускiх кафляроў у iталiю, Германiю i Чэхiю. У 16 ст. з’яўляецца «партрэтная» кафля з выявамi мужчыны (партрэт Васiля Цяпiнскага). Крыху пазней ў 16 ст. з’явiўся новы, вельмi характэрны для беларускай кафлi малюнак. Не было такога населеннага пункта ў нашым краi, дзе б не ўжывалi кафлю з геаматрычным альбо раслiнным арнаментам . Шырока таксама ўжывалася геральдычная кафля з выявамi звяроў, мiфалагiчных iстот. Акрамя кафлi мы бачым гэты штрышок на каваных дзвярах Мiрскага замка, Сафiйскага сабора. Новы штуршок у выпрацоўцы кафлi дало мураванае будаўнiцтва ў стылi барока, якое пашыраецца ў гарадах Беларусi. У гэты час яно дасягае сваёй вышынi. Кафляныя печы сталi важным элементам iнтэр’ера. Яны мелi складанапрафiляваную барочную форму, якая будавалася з розных вiдаў кафлi. Асаблiва багатымi i разнастайнымi былi арнаментальныя матывы. Для ранняга барока характэрна кафля з адбiткамi дат (Магiлёў, Мiнск) i выявамi чалавечага твару. Да нас дайшлi малюнкi праектаў печаў 17 ст. з кафлi, аздобленай раслiнным арнаментам. Два такiя малюнкi знойдзены ў замке Радзiвiлаў. У другой палове 17 ст. у беларускiм кафлярстве адбываюцца пэўныя змены. Знiкае рамка ў вузкай палосачнай кафлi. Больш простай становiцца канструкцыя самой печы. Яна становiцца прамавугольнай. Адметная рыса позняй барочнай кафлi-наяўнасць васьмiвугольнай або авальнай рамкi на яе вонкавай пласцiне. У час руска-польскай вайны (1654-1667 гг. ), калi на тэрыторыi Беларусi разгарнулiся галоўныя ваенныя дзеяннi, попыт на кафлю часова знiкае, i многiя беларускiя кафляры перабралiся ў Расiю. Шмат помнiкаў было разбурана. Але нягледзячы на перабудовы i на вялiкiя разбурэннi, кафлярства ўсё роўна засталося адной з найцiкавейшых распаўсюджаных галiн творчасцi беларускiх майстроў. IV. Будаўнiчая арцель. Разглядаючы шэдэўры мураванай архiтэктуры, мiжволi ўзнiкае пытанне: «А як практычна iшла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабiў вапну, цягаў i ўкладваў роўнымi радамi вялiзныя камянi? Колькi людзей удзельнiчала i хто iмi кiраваў? » Каб адказаць на ўсе гэтыя пытаннi, трэба звярнуцца да гiсторыi будаўнiчай справы i будаўнiчай тэхнiкi. На працягу амаль усяго сярэднявечча асноўная колькасць мураваных i драўляных збудаванняў на Беларусi ўзводзiлася мясцовымi рамеснiкамi, што ўваходзiлi ў склад будаўнiчых арцеляў. На тэрыторыi Беларусi мясцовыя самастойныя будаўнiчыя арцелi вядомы з 12 ст. iснавалi яны i пазней, у першай палове 20 ст. Звычайна арцель складалася з некалькiх дзесяткаў высокаквалiфiкаваных муляроў i некалькiх цесляроў, якiя падчас будаўнiцтва падмуркаў i дахаў рабiлi рыштаваннi, будаўнiчыя прылады, вокны i дзверы, а таксама майстроў па вырабе цэглы i нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнiкi мецiлi сваю прадукцыю спецыяльнымi знакамi, меткамi або клеймамi. У 12 ст. iснавалi князская i манастырская арцелi. iмi кiравалi вопытныя майстры, якiя былi i праектантамi, i выканаўцамi адначасова. На тэрыторыi Беларусi ў гэты час працавала некалькi будаўнiчых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя арцелi-полацкую i вiцебскую. Полацкую заснавалi кiеўскiя майстры, якiя збудавалi вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Зараз у Полацку вядома 10 архiтэктурных помнiкаў, створаных полацкай арцеллю. Вiцебскiя майстры ўзвялi Благавешчанскую царкву i асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку. У канцы 12 ст. манументальнае будаўнiцтва ў Полацку ў сувязi з эканамiчнымi абставiнамi спынiлася. Полацкiя дойлiды заснавалi архiтэктурную школу ў Смаленску. З чаго ж пачыналася будаўнiцтва? Спачатку выбiралi месца для пабудовы. Для храмаў звычайна падбiралi пагоркi, адкуль яго было б добра вiдаць здалёк, ужо на падыходзе к горада. Пачыналi будаўнiцтва ў дзень, прысвечаны таму святому, чыё iмя павiнен быў атрымаць будучы храм. На будаўнiчай пляцоўцы, недалёк ад месца будоўлi, за год-два да яе пачатку, рабалi яму, у якой гасiлi вапну. Такiя ямы знойдзены пры раскопках у Мiнску. Калi вапна была гатова, з дапамогай шнура i мернага сажня вызначалi на зямлi план i пачыналi капаць ямы пад падмуркi. Капалi зямлю драўлянымi рыдлёўкамi, краi якiх былi акаваны жалезам. Пакуль iшлi зямельныя работы, на вазах падвозiлi камянi для падмуркаў, абпаленую цэглу, якую складалi штабялямi. Недалёка ад цэглыляжалi шлiфаваныя камянi для аздобы фасадаў храма. Пасля таго, як былi выкапаны равы для падмуркаў, пачыналi будаваць. Цiкава, што пры пабудове Полацкай Сафii (11 ст. ) насцiлы рыштаванняў клалiся на круглых жэрдках, а пачынаючы з 12 ст. толькi на прамавугольных брусах. Калi звярнуцца да малюнка, то можна ўбачыць i тэхналогiю будавання i матэрыялы, а таксама часткова прылады працы. Я лiчу, што трэба таксама адзначыць, што будаўнiцтва вялося толькi ў цёплы перыяд года. Храм узводзiлi прыкладна за два-тры гады. На зiму незакончаныя сцены пакрывалi тоўстым слоем вапнавай рамчыны i пакiдалi да вясны. Побач, як мы бачым , рамеснiкi абчэсваюць кавалкi колатага камення, выраблялi з iх блокi для пабудовы сцен. Пачынаючы з другой паловы 13 ст. на Беларусi акрамя культавых i грамадзянскiх будынкаў, як я ўжо гаварыў, з каменню i цэглы ўзводзяцца абарончыя збудаваннi — магутныя замкi i вежы. Пераход ла новай будаўнiчай тэхнiкi выклiкаў патрэбу ў прафесiйных дойлiдах, якiх нярэдка запрашалi з iншых краёў. У 16 ст. тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад ВКЛ. З гэтых часоў да канца 13 ст. будаўнiчая тэхнiка Беларусi i Лiтвы знаходзiцца ў вельмi цесным кантакце i прынцыпова адзiная, бо арцелi вандравалi па ўсёй краiне без усялякiх абмежаванняў. У 14-17 ст. колькасць членаў будаўнiчых арцеляў павялiчылася. Напрыклад: "у 1497 г. на будаўнiцтве Вострай Брамы ў Вiльнi пад кiраўнiцтвам майстра працавала 16 майстроў-муляроў, 96 рамеснiкаў-памочнiкаў, 48 цесляроў, 300-400 дапаможных работнiкаў. . . " Цяжкiя будаўнiчыя работы па старадаўняй звычцы праходзiлi пад музыку. У гэты час майстры, якiя выраблялi цэглу, а потым i плiткi для падлогi, выйшлi са складу будаўнiчых арцеляў, працавалi самастойна i прадавалi сваю прадукцыю непасрэдна заказчыку. Акрамя вандроўных будаўнiчых арцеляў ствараюцца цэхi муляроў. Першыя цэхi вядомы з сярэдзiны 16 ст. . Цэхавыя рамеснiкi падзялялiся на майстроў, чаляднiкаў i вучняў. Тэрмiн навучання рамяству ў цесляроў працягваўся чатыры гады. V. Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў. Узровень развiцця будаўнiчай тэхнiкi адлюстроўвае, як вядома, тэхнiка кладкi, якая з’яўляецца своеасаблiвай вiзiтнай карткай старажытных дойлiдаў. Са зменамi ў палiтычным плане краiны, з эканамiчным станам яе гаспадаркi, як мы ўжо адзначылi, вiдазмяняецца форма будаўнiцтва, а ад гэтага змяняецца тэхнiка кладкi. Навогул тэхнiка кладкi залежыць ад формы i памераў цэглы i камня, а так сама ад рамчыны, якую выкарыстоўваюць пры будаўнiцтве. На Беларусi, як лiчаць археолагi, iснуе тры вiда кладкi:змешаная (кладка з цэглы i камення), цагляная i каменная (з валуноў i каменных квадратаў). Першы манументальны помнiк — Полацкая Сафiя, пабудаваны тэхнiкай змешанай кладкi. Гэта кладка складаецца з шэрагу валуноў, якiя раздзяляюцца плiнфай, памеры якой вельмi блiзкi да квадрата. На гэтай тэхнiцы кладкi iснавала полацкая школа архiтэктуры. А другая, як мы ўжо гаварылi, гродзенская архiтэктурная школа распрацавала сваю асабiстуютэхнiку кладкi. Даследчыкi называюць яе дэкаратыунай роўнапластовай кладкай. Чаму? Бо асноўная сцяна ўзвадзiлася з плiнфы, акрамя плiнфы ў кладку ўваходзiлi рознакаляровыя каменнi, кафлi, з якiх выкладалi розныя ўзоры. Гэтай тэхналогiяй кладкi пабудавана Барысаглебская царква. У другой палове 13 ст. у архiтэктуры Беларусi адбываецца карэнны пералом. Плiнфу змяняе вялiкая цэгла, якая нясе новыя тыпы кладак. Так, з другой паловы 13 ст. выкарыстоўваецца балтыйская кладка, для якой характэрна чаргаванне дзвух лажкоў i аднаго тычка. Тэхнiкай такой кладкi пабудавана Белая Вежа. У другой палове 14 ст. балтыйскую кладку змянiла кладка, у якой у кожным раду ў перамешку з тычком пакладзены лажок. Гэтая кладка мае шэраг прывiлей перад балтыйскай , на што ўказваюць многiя даследчыкi. Яна не патрабавала ад цэглы аднолькавых памераў i была даволi нескладаная па сваёй працы. Гатычная кладка характэрна для беларускiх помнiкаў другой паловы 14 ст. - сярэдзiны 16 ст. . Яна вызначалася тым, што чаргаванне лажкоў i тычкоў не заўсёды ўжываецца дакладна. Прыкладам гэтай тэхнiкi кладкi з’яўляецца iшкольдскi касцёл. А з другой паловы 16 ст. побач з гатычнай кладкай пачынае ўжывацца новая, у якой рад тычкоў чаргуецца з радам лажкоў;гэтая кладка была лёгкай, чым гатычная, i шырока выкарыстоўвалася пры будаўнiцтве будынкаў. У лiтаратуры яна атрымала назву рэнесанская. У 17 ст. у беларускiм дойлiдстве ўжывалася галандская кладка, для якой было характэрна чаргаванне радоў з адных тычкоў з радамi з адных лажкоў. Тэхнiкай такой кладкi была пабудавана Сынкавецкая царква i Мураванка. Трэба адзначыць, што правiльны малюнак кладкi 17 ст. , асабiста гэта датычыцца крыжовай i галандскай кладкi, бадай нiколi не выконваўся, бо фасады будынкаў пакрывалi тынкоўкай. Гэта прывяло да выраджэння роўнапластовай кладкi, у якой нiякiх змен у чаргаваннi лажкоў i тычкоў не было. Выконвалася яна з тонкай цэглы (4. 5-5. 5 см). Помнiкi новай магiлёўскай архiтэктурнай школы адраджаюць роўнапластовую кладку. Трэба таксама адзначыць, што « . . . развiццё будаўнiцтва на Беларусi супадае з развiццём будаўнiцтва ў Лiтве, таму што агульнасцю культурнага i эканамiчнага жыцця беларусаў i лiтоўцаў назiраецца на працягу некалькiх стагоддзяў. Найбольш поўныя сведкi аб гэтым у свiх работах па гiсторыi будаўнiцтва i будаўнiчых матэрыялаў Лiтвы прыводзiць В. Левандаўскас. » Заключэнне Я раскрыў асаблiвасцi будавання на тэрыторыi Беларусi з 9 па 17 ст. Я разглядзеў эвалюцыю будаўнiчых матэрыялаў i тэхналогiю iх выраблення. Здаецца, я зрабiў агляд старажытнай цагельнi i тэхнiку кладкi старажытных дойлiдаў, расказаў гiсторыю кафлянай печы, а разам з тым i асвяцiў этапы станаўлення беларускага кафлярства, а таксама зрабiў агляд будаўнiчых арцеляў i закрануў iх дзейнасць. Я жадаю скончыць маю работу, словамi Уладзiмiра Караткевiча: «. . . Няма такой сiлы, каб годна апець рукi тыя, што ствараюць шкло, чароўную керамiку i кафлi, непаўторную старадаўнюю скульптуру. i дойлiдства: вясёлку Каложы, пабудаваную са святла Камянецкую вежу суровыя камянi замкаў-i адметную тыпова беларускую готыку(Мiр i Заслаўль). i барока, пышнае, як лотас. i класiцызм. i непаўторнае драўлянае дойлiцтва, роўнага якому цяжка знайсцi. Тое, калi звычайная мужыцкая сякера паспрачацца з разцом Фiдзiя. . . Няма такой сiлы, каб забаранiць любiць. Пранiкнiцеся любоўю да маёй роднай Беларусi, людзi Велiчна i горда яна таго варта. . . » ЛІТАРАТУРА: 1. Дойлiдства на Беларусi. (А. М. Марцiшэнка, Л. И. Клiн) 2. Культура Беларусi. (П. Д. Луцiнец, А. А. Пшанюк) 3. Станаўленне беларускага кафлярства. (П. Н. Адаменка) |
|